Беларуская Служба

93 мігранты за суткі затрымалі літоўскія пагранічнікі на мяжы з Беларуссю

08.07.2021 12:42
Аб гэтым паведамляецца 8 ліпеня пагранічная служба Літвы.
-
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыд Сімонітэ і старшыню Еўрапейскай рады Шарль Мішэль падчас візіту ў памежны пункт пропуску з Беларуссю Падварыёніс PAP/EPA/LAIMA PENEK / LITHUANIAN GOVERNMENT OFFICE / HANDOUT

У сераду на тэрыторыі Друскеніцкай заставы ўзвялі ангар, у які накіруюць каля 70 мігрантаў. Такі ж будынак з'явіцца 8 ліпеня і на заставе ў Кабяляй, піша zerkalo.io.

З пачатку года нелегальна мяжу Беларусі і Літвы перайшлі 1509 мігрантаў. Гэта ў 18 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Большасць затрыманых – іракцы. Таксама ёсць грамадзяне Конга, Камеруна, Гвінеі, Ірана.

У сувязі з рэзкім павелічэннем нелегальнай міграцыі ў Літву ўрад абʼявіў рэжым экстранай сітуацыі на дзяржаўным узроўні. Улады Літвы вінавацяць кіраўніцтва Беларусі ў мэтанакіраваным выкарыстанні мігрантаў з блізкаўсходніх краін у якасці «гібрыднай зброі супраць Еўропы».

ав