Беларуская Служба

У Беларусі адбываецца налёт на незалежныя СМІ

09.07.2021 11:10
Наступ на незалежныя СМІ адбываецца па ўсёй Беларусі; вобшукі, а магчыма і затрыманні працягваюцца і цяпер.
Aleksander Łukaszenka - plakat na proteście w Kijowie
Aleksander Łukaszenka - plakat na proteście w KijowieShutterstock.com/Review News

Беларуская асацыяцыя журналістаў паведамляе, што ў цяперашні час у арыштах і папраўчых калоніях знаходзяцца 32 беларускія журналісты. У чацвер, 8 ліпеня, сілавікі затрымалі сярод іншых трох журналістаў і бухгалтара газеты «Наша Ніва». Быў заблакаваны сайт гэтага найстарэйшага беларускамоўнага выдання. КДБ Беларусі паведаміў пра «шырокамаштабную аперацыі па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб», гэта была цытата.

Следчы камітэт пацвердзіў, што галоўны рэдактар «НН» разам яшчэ з трыма фігурантамі праходзіць па справе аб масавых беспарадках. На дадзены момант вядома, што на трое сутак затрыманыя Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Андрэй Дынько і галоўны рэдактар выдання Вольга Раковіч. Яны знаходзяцца на Акрэсціна.

Налёт адбываецца і на рэгіянальныя выданні

У рэгіёнах сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Брестской газеты», у Баранавіцкі Intex-Press.

У Оршы затрымалі і змясцілі ў ІЧУ рэдактара мясцовага сайта orsha.eu Ігара Казмерчака. Па словах калег, Казмерчака. Распачатая крымінальная справа.

У Бабруйску ператрус правялі ў журналісткі Алесі Лацінскай, якая супрацоўнічае з мясцовым медыя bobr.by.

У Віцебску прыходзілі да журналіста» Белсат « Дзмітрыя Казакевіча і незалежнага журналіста Вячаслава Лазарава, а журналіста-фрылансера Віталя Скрыля спачатку дапыталі ў СК, а затым затрымалі на 72 гадзіны.

Глыбоцкага журналіста Зьмітра Лупача сілавікі забралі з санаторыя »Пліса«, дзе ён адпачываў. Журналіст таксама затрыманы на 72 гадзіны.

Рэдактара парталу «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка сёння аштрафавалі на 20 базавых велічынь (580 рублёў) »за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў«, паведамілі ў МУС.

Учора ператрус правялі таксама ў рэдакцыі media-polesye.by. пра гэта паведамілі ў телеграм-канале інфармацыйнага рэсурсу.

Сёння, 9 ліпеня сілавікі прыйшлі да незалежных журналістаў Берасцейшчыны. Сілавікі ладзяць ператрус у брэсцкага журналіста Максіма Хлебца, адміністратара партала «Віртуальны Брэст» Андрэя Кухарчыка і ў мінскага карэспандэнту Onliner Настассі Занько. Таксама людзі ў форме прыйшлі да журналісткі «Радыё Рацыя» Тамары Шчапёткінай.

Наступ на незалежныя СМІ адбываецца па ўсёй Беларусі, вобшукі, а магчыма і затрыманні працягваюцца і цяпер.

zerkalo.io/belsat/euroradio/эж