Беларуская Служба

Палітвязням прапануюць напісаць прашэнне аб памілаванні

17.07.2021 16:13
Лісты прыходзяць ад імя «Круглага стала дэмакратычных сіл» – створанай КДБ арганізацыяй на чале з Юрыем Васкрасенскім.
.
.Free-Photos/pixabay.com/CC0

Палітвязні масава атрымліваюць лісты з абяцаннем амністыі. Лісты прыходзяць ад імя «Круглага стала дэмакратычных сіл» – створанай КДБ арганізацыяй на чале з Юрыем Васкрасенскім. У іх палітвязням і асобам, якія знаходзяцца пад следствам па палітычных справах, прапануюць напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

У лісце гаворыцца, што тыя, хто напісаў прашэнне, маюць шанец выйсці на свабоду да 17 га верасня (так званага дня народнага адзінства).

Як паведамляе «Белсат», такія лісты атрымалі 620 чалавек.

нг