Беларуская Служба

У закладніках застаюцца чацвёра чальцоў ПЦ «Вясна»

17.07.2021 18:47
«Цуд не здарыўся. Званіў следчы. Сёння-заўтра Валіка перавядуць на Валадарку».
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Праз трое содняў пасля нападу рэжыму на правааўхоўныя структуры ў закладніках засталіся чацвёра чальцоў самай уплывовай у Беларусі праваахоўнай арганізацыі «Вясна».

«Цуд не здарыўся. Званіў следчы. Сёння-заўтра Валіка перавядуць на Валадарку» – так Аліна Стэфановіч напісала ў Фэйсбуку пра лёс свайго мужа Валянціна, праваабаронца «Вясны».

Праз 72 гадзіны пасля ператрусу і затрымання за кратамі засталіся кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі і праваабаронца Уладзь Лабковіч. Чамусьці не выпусцілі і яго жонку Ніну, якая да «Вясны» не мае дачынення. У Лабковічаў дома трое непаўналетніх дзяцей.

Траіх «вясноўцаў« сёння адпусцілі, гэта Алена Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева.

14 ліпеня пасля масавых ператрусаў у праваабарончых арганізацыях былі затрыманы 20 чалавек. Найбольш пацярпела «Вясна», як старэйшая і самая ўплывовая праваахоўная структура краіны. «Вясноўцы» і пасля страты рэгістрацыі працягвалі актыўна адстойваць правы людзей. Усе дні пасля 9 жніўня менавіта валанцёры «Вясны» дапамагалі хутка знаходзіць інфармацыю пра затрыманых на пратэстах.

Цяпер у дачыненні васьмі праваабаронцаў «Вясны» вядзецца следства. Адкрытая крымінальная справа па ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск