Беларуская Служба

Старшыня «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская з’ехала з Беларусі

18.07.2021 19:49
«Хочацца спадзявацца, што гэта ўсе ж, хаця і раптоўная, але камандзіроўка».
Алена Макоўская і Уладзімір Макейhttps://novychas.by/hramadstva/starszynja-mha-zbs-backauszczyna-alena-makouskaj

Старшыня МГА ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская з’ехала за межы краіны
«Хочацца спадзявацца, што гэта ўсе ж, хаця і раптоўная, але камандзіроўка, што гэта ўсё скончыцца і можна будзе вярнуцца ў Беларусь. Дзякуй усім, хто дапамагаў. Ну і выбачаюся перад жыльцамі майго дому за тое, што наш маленькі двор апынуўся раптоўна пад пільным кантролем», – напісала яна ў Facebook аб чым паведамляе «Новы час».

У Алены Макоўскай ёсць сабака. Яна напісала, што ён цяпер «у добрых людзей». «Думаю ёй лепей зараз, чым мне», – дадала яна.

Раней з’явілася інфармацыя, што краіну пакінула і грамадская дзяячка, каардынатар «Будзьма беларусамі!» і старшыня Рады Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская.

Нагадаем, на мінулым тыдні адбыліся ператрусы ў шматлікіх грамадскіх арганізацый, у тым ліку і ў «Бацькаўшчыне». Шэраг праваабаронцаў, актывістаў, журналістаў былі затрыманыя.

Варта згадаць, што на З’ездзе беларусаў свету, які ладзіла «Бацькаўшчына», выступаў і кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

яс