Беларуская Служба

Затрыманых нашаніўцаў не вызвалілі

21.07.2021 14:11
Нягледзячы на тое, што завершыліся 72 гадзіны затрымання ў супрацоўнікаў «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко. Як напісала @nashaniva, яны зніклі.
   i
Галоўны рэдактар «Нашай Нiвы» Ягор Марціновічhttps://t.me/nashaniva

У ізалятары на Акрэсціна сваякам Дынько распавялі, што ён быў вызвалены яшчэ ў 10 гадзін раніцы. Але дзе ён зараз - ніхто не ведае. Ён не выходзіць на сувязь ні з сваякамі, ні з адвакатамі. Сьледчыя таксама не звязваліся з сям'ёй.

Ягора Марціновіча павінны былі вызваліць у 13.40, але па невядомых прычынах ён да гэтага часу знаходзіцца ў ІЧУ.

Месцазнаходжанне Андрэя Скурко невядома. У 13.00 яго павінны былі выпусціць.

Пазней стала вядома, што з самай Андрэй Дынько раніцы знаходзіцца ў Следчым камітэце. Што з ім там робяць, невядома, адваката да яго не выклікалі, удзел адваката на следчых дзеяннях абавязковы.

юл