Беларуская Служба

У Брэсце рыхтуюцца чарговыя «палітычныя працэсы»

21.07.2021 15:25
На днях пачнуць судзіць яшчэ 12 чалавек па «карагоднай справе». Гэта ўжо шосты працэс.
  .
Пратэсты ў Беларусі. Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

13 верасня мінулага года ў Брэсце прайшла буйная пратэстная акцыя. Людзі маршам прайшлі па праезнай частцы праспекта Машэрава і спыніліся на яго скрыжаванні з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнка. Там некалькі сотняў чалавек пачалі вадзіць карагод. Для разгону жыхароў гораду сілавікі выкарысталі вадамёт, на ўдзельнікаў завялі крымінальную справу, якую журналісты назвалі карагоднай.

23 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну пачнецца разгляд справы шостай групы ўдзельнікаў у складзе 12 чалавек: Арцём Ласкі, Віктар Астрошка, Юрый Сацюк, Ігар Сямыкін, Таццяна Рагачэўская, Арцём Тарасюк, Глеб Нікановіч, Аляксандр Жук, Ілля Ягораў, Канстанцін Свідуновіч, Кацярына Бровач і Сяргей Канановіч.

Працэс будзе весці Дзмітрый Куроўскіх, які вядомы тым, што не раз прысуджаў штрафы ды адміністрацыйныя арышты для грамадскіх актывістаў ды незалежных журналістаў.

26 ліпеня пачнуць судзіць сёмую групу, таксама 12 чалавек. Гэта Наталля Шыла, Андрэй Касцюк, Уладзімір Макарэвіч, Юлія і Ігар Лаптановічы, Таццяна і Аляксей Біруковы, Арцём Андрасюк, Дар'я Дзям'янка, Канстанцін Пяцінкін, Сяргей Дзягцярыка, Андрэй Парфеевец.

юл