З раздзелу школьнай праграмы "рускамоўная літаратура Беларусі" на 2021/22 навучальны год прыбралі творы нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч. Знікла з падручнікаў і творчасць Аляксандра Салжаніцына. Раней у праграме былі яго кнігі "Адзін дзень Івана Дзянісавіча" і "Матронаў двор".
У мінулым месяцы Святлана Алексіевіч распавяла, што піша кнігу пра беларускія пратэсты. З верасня 2020 года пісьменніца жыве ў Германіі. У Беларусі яна праходзіць па крымінальнай справе Каардынацыйнага савета (пісьменніца ўваходзіць у яго склад), яна хадзіла ў Мінску на допыт.
Еўрарадыё/нг