Беларуская Служба

Суд над Статкевічам і Ціханоўскім можа зацягнуцца да лістапада

17.08.2021 10:22
Пра гэта ў лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч напісаў Мікалай Статкевіч.
Mykoła Statkiewicz podczas procesu w 2011 roku
Mykoła Statkiewicz podczas procesu w 2011 rokufot. statkevich.org

Суд над палітыкамі Мікалаем Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім можа зацягнуцца на больш, чым меркавалася раней. Пра гэта ў лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч напісаў Мікалай Статкевіч, паведамляе belsat.

«Ён напісаў пра тое, што, верагодна, суд працягнецца нашмат даўжэй, чым можна меркаваць. Што, магчыма, ён працягнецца нават да лістапада. І таму ён мяне просіць берагчы сілы», – паведаміла Марына Адамовіч у відэа на Youtube-канале «Народная Грамада».

З 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў Гомельскім СІЗА судзяць адразу шэсць палітвязняў: Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова. Фігурантаў «справы Ціханоўскага» абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

На паседжанні не пускаюць нават сваякоў абвінавачаных з мэтаю «гарантавання бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны таямніцы, якая ахоўваецца законам». Але афіцыйна чыноўнікі не даюць тлумачэнняў такой захады.

эж

Марына Адамовіч пра год у турме Мікалая Статкевіча: «Кожную хвіліну ты знаходзішся ў трывозе за блізкага чалавека»

31.05.2021 08:24
Лідара партыі «Народная грамада» затрымалі роўна год таму па дарозе на пікет у абарону арыштаванага за некалькі дзён да гэтага Сяргея Ціханоўскага.

У Мінску пачынаецца суд, паводле рашэння якога экстрэмістамі могуць стаць сотні тысяч чалавек… якія чытаюць ці калісь чыталі партал tut.by

24.06.2021 09:03
У 10 гадзін раніцы ў Мінску пачатак суда ў справе прызнання экстрэмісцкай прадукцыі партала tut.by і яго сацсеткак.