Беларуская Служба

Рэжым зноў граміць БелаПАН

18.08.2021 17:32
Раней на Акрэсціна даставілі бухгалтарку БелаПАН Кацярыну Боеву і былога дырэктара Дзмітрыя Наважылава.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

Дырэктарку і галоўнаую рэдактарку інфармагенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну затрымалі на 72 гадзіны. Пра гэта ТГ-каналу Naviny.by распавяла яе дачка.

Пасля допыту ў Следчым камітэце Леўшыну павязуць у ІЧУ на Акрэсціна. Паведамляецца, што да яе дапусцілі адваката.

Раней на Акрэсціна даставілі бухгалтарку БелаПАН Кацярыну Боеву і былога дырэктара Дзмітрыя Наважылава.

Як распавядала euroradio, зранку 18 жніўня ў супрацоўнікаў БелаПАН адбыліся ператрусы. Частку супрацоўнікаў пасля допытаў адпусцілі.

эж


Сілавікі нанеслі ўдар па БелаПАН

18.08.2021 06:50
Раніца 18 жніўня пачалася з ператрусаў у супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі.

Філосафа Уладзіміра Мацкевіча пакінулі пад вартай, яму выстаўлены абвінавачванні

18.08.2021 15:04
Мацкевіч «бадзёры, не падае духам, але кажа, што прымушаюць згаліць бараду».