Беларуская Служба

Філосафа Уладзіміра Мацкевіча пакінулі пад вартай, яму выстаўлены абвінавачванні

18.08.2021 15:04
Мацкевіч «бадзёры, не падае духам, але кажа, што прымушаюць згаліць бараду».
Уладзімір Мацкевічфота: Радыё «Свабода»

Філосафу Уладзіміру Мацкевіч прад'явілі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

«Мацкевічу сёння выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), гэта значыць, што пад арыштам могуць утрымліваць 2 месяцы. Потым могуць прадаўжаць, як гэта часта бывае», – напісаў у Facebook палітолаг Андрэй Ягораў.

Паводле яго інфармацыі, Мацкевіч «бадзёры, не падае духам, але кажа, што прымушаюць згаліць бараду».

Філосафа Мацкевіча затрымалі 4 жніўня. Раней яго адвакат паведамляў, што віну яго падабаронны не прызнае.

Уладзімір Мацкевіч – беларускі філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч і тэлевядучы. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, заснавальнік праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэту ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт». Зʼяўляецца аўтарам вялікай колькасці публіцыстычных артыкулаў і каля 50 навуковых прац па пытаннях палітыкі, культуры і трансфармацыі адукацыі.

эж

Уладзіміра Мацкевіча і Таццяну Вадалажскую прызналі палітвязнямі

06.08.2021 16:01
Яны дагэтуль знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.

Уладзіміра Мацкевіча перавялі на «Валадарку»

15.08.2021 14:39
Палітвязня не выпусцілі на свабоду праз 10 сутак пасля затрымання.