Беларуская Служба

У Беларусі ўжо 637 палітычных вязняў

19.08.2021 10:46
Праваабарончая супольнасць дадала да гэтага сумнага спісу новыя сем імёнаў.
ІлюстрацыяКрыніца: ПЦ "Вясна"

Праваабарончая супольнасць назвалі імёны чарговых сямі заняволеных, якія прызнаныя палітычнымі вязнямі, піша svaboda.org.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», гэта Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч (іх абвінавачваюць у «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), а таксама Павел Лукаянаў (яму выстаўлена абвінавачванне па артыкуле «Масавыя беспарадкі»). Праваабаронцы патрабуюць неадкладна іх вызваліць і спыніць іх крымінальны пераслед.

Таксама праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных заняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны.

Такім чынам, на сёння ў Беларусі 637 чалавек прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітычнымі зняволенымі.

эж 

Філосафа Уладзіміра Мацкевіча пакінулі пад вартай, яму выстаўлены абвінавачванні

18.08.2021 15:04
Мацкевіч «бадзёры, не падае духам, але кажа, што прымушаюць згаліць бараду».

Павел Усаў: Ужо зараз трэба рыхтаваць базу да люстрацыі

19.08.2021 09:12
Эксперт аднёсся да поспехаў у дзейнасці груповак ByPol і «Кіберпатызаны»: