23 жніўня 2020 года ў выніку рашэння актыўных удзельнікаў спартыўнай супольнасці быў створаны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Па інфармацыі ўдзельнікаў фонду, за мінулы год праведзена вялікая праца, яны не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. Галоўная мэта – завяршыць Марафон Свабоды ў Новай Беларусі.
«Мы працягваем падтрымліваць усіх свабодных спартсменаў, не дапускаць правядзення міжнародных турніраў у Беларусі пры таталітарным рэжыме Лукашэнкі, збіраць зборную Здаровага ладу жыцця, адстойваць правы пацярпелых і весці барацьбу кожны дзень! Паспяховая праца Фонду спартыўнай салідарнасці была б немагчымая без падтрымкі з боку ўсіх беларусаў. Мы дзякуем дыяспары, журналістам, дыпламатам, фондам, неверагодным беларусам і ўсім неабыякавым за тое, што ўвесь гэты год вы былі з намі салідарныя! Падтрымка кожнага важная і каштоўная!», – адзначаецца на канале фонду ў ФБ.
bssf.team/нг