Беларуская Служба

Экспертка: «Патрэбы на перамены, якія не агучваюцца, не вядуць да пераменаў»

23.08.2021 20:03
Цяпер назіраецца дэпалітызацыя беларускага грамадства, якая аддаляе магчымасць сур’ёзных зменаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/niekverlaan/CC0 Creative Commons

У гадавіну Маршу Новай Беларусі адбылася дыскусія экспертаў, прысвечаная аналізу магчымых сцэнароў палітычных трансфармацый у Беларусі. Аналітыкі задаліся пытаннем, на колькі верагодная змена рэжыму пасля сыходу Лукашэнкі на дэмакратычны лад, ці не адбудзецца змена на новую разнавіднасць аўтакратыі.

На дадзены момант немагчыма дакладна прадбачыць, у якім напрамку пойдуць перамены ў Беларусі, але цяпер назіраецца дэпалітызацыя беларускага грамадства, якая аддаляе магчымасць сур’ёзных зменаў, – адзначае даследчыца з Цэнтру новых ідэй Леся Руднік.

- У Беларусі цяпер адбываецца зваротная ці вонкавая дэпалітызацыя, калі людзі адкрыта не выказваюць сваёй думкі, як гэта было раней. У гэтай сітуацыі патрэбы на перамены, якія не агучваюцца, не артыкулююцца праз нейкія ініцыятывы, на жаль, не вядуць да пераменаў.

На працягу апошніх 70 гадоў было каля 480 выпадкаў сыходу аўтарытарных кіраўнікоў дзяржаваў. У 45% гэта выклікала змену рэжыму і прыкладна ў палове выпадкаў аўтарытарны рэжым змяніўся дэмакратычным.

нг