У Брэсце на 3,5 тысячы долараў аштрафавалі сваякоў хлопца, які схаваўся ад суда па «масавых беспарадках», паведамляе сайт "Навіны" са спасылкай на ПЦ «Вясна».
Алега Юрава судзілі ў чацвёртай групе берасцейцаў, абвінавачаных за «масавыя беспарадкі» ў Брэсце ў 2020 годзе. З СІЗА яго адпусцілі пад асабістае даручальніцтва мамы і бабулі. Аднойчы Юраў не прыйшоў на суд. Яго аб'явілі ў вышук. Дзе ён, сілавікам невядома да гэтага часу. 26 жніўня асудзілі маці Алега і бабулю: абодвум далі па 150 базавых за парушэнне ўмоў паручальніцтва. У суме гэта 8700 рублёў ці амаль 3,5 тысячы долараў ЗША.
нг