Беларуская Служба

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае вызваліць актывістаў «Вясны»

27.08.2021 15:14
Абсерваторыя выказвае занепакоенасць у сувязі з тым, што права на справядлівы суд будзе парушана ў межах гэтага працэсу.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ sakhorn

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае вызваліць актывістаў «Вясны» напярэдадні суда ў Гомлі.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) выступіла з тэрміновым зваротам у сувязі з інфармацыяй аб запланаваным на 3 верасня пачаткам суда над Леанідам Судаленкам, кіраўніком гомельскага аддзялення ПЦ «Вясна», а таксама валанцёркамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка.

Абсерваторыя выказвае занепакоенасць у сувязі з тым, што права на справядлівы суд будзе парушана ў межах гэтага працэсу, паколькі затрыманне актывістаў «Вясны», відавочна, з’яўляецца пакараннем за іх законную праваабарончую дзейнасць.

нг