Беларускую асацыяцыю журналістаў ліквідуюць на 26 годзе існавання. Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі. Прадстаўнік БАЖ прыводзіў аргументы, чаму пазоў мінюста не павінен быць задаволены. Але яму заткнулі рот фразай «Вы няправільна разумееце закон».
Напярэдадні судзілішча адзін з кіраўнікоў БАЖ напісаў у сваім Фэйсбуку, што арганізацыя гэта не офіс і не юрыдычны статус, а людзі. Больш за 1300 прафесіяналаў аб'яднаныя адной мэтай – пашыраць прастору для свабоды слова ў Беларусі. І сябры асацыяцыі і яе кіраўніцтва працягнуць сваю справу «усімі законнымі спосабамі».
«БАЖ» – гэта ўплывовая і прызнаная міжнароднай прафесійнай супольнасцю арганізацыя. Незалежныя журналісты ў Беларусі зараз пад вялікім ціскам. Тры дзясяткі супрацоўнікаў медыяў застаюцца ў турме за прафесійную дзейнасць.
Спецыяльна для Польскай службы Беларускага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск.