Беларуская Служба

Расія нарошчвае сваю ваенную прысутнасць у Беларусі

30.08.2021 09:51
3-га жніўня ў рамках фарміравання навукова-баявога цэнтра ў Баранавічы прыбывае авіяцыйны полк знішчальнікаў паветрана-касмічных сіл Расіі.
Павал Латушкаhttps://www.youtube.com/watch?v=QeeSFxBuwdA

Пад маркай ваенных вучэнняў Захад-2021 у Гродне з 28 жніўня пачалі фарміраваць навукова-баявы цэнтр супольнай падрыхтоўкі ВПС і СПА. З 3-га жніўня ў рамках фарміравання навукова-баявога цэнтра ў Баранавічы прыбывае авіяцыйны полк знішчальнікаў паветрана-касмічных сіл Расіі. Супрацоўнікі ГРУ мінабароны Расіі ўжо знаходзяцца ў Беларусі, а ў Маскве працуе каардынацыйны цэнтр па Беларусі, які стварае сістэму кантролю над ваеннымі сіламі і сілавымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь.

«Тое, аб чым казалі вясной 2021 г. стае рэальнасцю», – кажа Кіраўнік НАУ Павал Латушка.

- Як мінімум дзве ваенныя базы Расіі як дапаўненне дзвюм раней існуючым аб'ектам ваенных сіл Расіі паявіліся на тэрыторыі нашай Беларусі. Хто і якім правам прыняў такое рашэнне, калі легітымнай улады Беларусі з 5 лістапада 2020 г не існуе.

Латушка адзначае, што новаму кіраўніцтву Беларусі не прыйдзецца адмяняць гэтыя рашэнні, таму што з пункту гледжання права яны нязначныя.

яс