Адвакатка Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч лічыць, што судовы працэс па ягонай справе скончыцца няхутка
«Дзесяць з паловай тыдняў працягваецца судовы працэс над Ціханоўскім і інш. І скончыцца, відаць, няхутка. Пытаюцца: ці ёсць яшчэ сілы? — Ёсць.
У гэтым пакоі СІЗА-3 выпрацоўваецца столькі энергіі, што можна было б падключыць невялікую электрастанцыю і генераваць святло», — напісала адвакатка ў Twitter.
Судовы працэс Сяргея Ціханоўскага пачаўся ў 24 чэрвеня ў Гомелі. У гэтым жа працэсе судзяць таксама іншых палітзняволеных: Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакавога і Дзмітрыя Папова. Працэс закрыты і праходзіць у будынку СІЗА, але пры гэтым на судзе прысутнічаюць дзяржаўныя прапагандысты. Адвакаты палітвязняў знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні, таму яны не могуць распавесці абставіны справы і пра ход працэсу. Палітвязняў абвінавачваюць у арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Усіх затрымалі яшчэ да выбараў.
яс