Беларуская Служба

Папа рымскі прызначыў новага мітрапаліта для Беларусі

14.09.2021 12:21
Пасада Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага была вакантнай пасля сыходу на пенсію арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
  .
Папа рымскі Францішак.PAP/EPA/LUCA ZENNARO

Папа рымскі Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Рашэнне агучыла 13 верасня 2021 года Зала Друку Святога Пасаду, паведамляе Ватыканскае радыё.

Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года на тэрыторыі цяперашняй Гродзенскай дыяцэзіі. 17 чэрвеня 1995 года атрымаў святарскае пасвячэнне ў той жа дыяцэзіі і быў скіраваны ў парафію св. Вацлава ў Ваўкавыску. У 1999 годзе атрымаў ліцэнзіят па Кананічным праве ў Люблінскім каталіцкім універсітэце.

Сярод наступных пасад: выкладчык, прэфект, а пасля і рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, суддзя і дапаможны вікарый Міждыяцэзіяльнага суда першай інстанцыі. У 2007-2013 гадах адказваў за душпастырскую фармацыю маладых святароў у роднай дыяцэзіі.

29 лістапада 2013 года папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. 14 красавіка 2021 года ён быў другі раз абраны Генеральным сакратаром Канферэнцыі Біскупаў.

Пасада Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага была вакантнай пасля сыходу на пенсію арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. 3 студзеня 2021 года, у дзень, калі іерарху споўнілася 75 гадоў, Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Апостальскага адміністратара – біскупа Казіміра Вялікасельца.

аз