Беларуская Служба

Не хапае сродкаў на рэканструкцыю даху Будслаўскага касцёлу

24.09.2021 15:45
Сабрана больш за мільён рублёў, а патрэбна яшчэ 300 тысяч.
Пажар касцёла ў Будславефота: Арцём Ткачук

«Ужо накрылі амаль 60 працэнтаў даху, – кажа ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Працы вядуцца не толькі наверсе, але і ўнутры касцёла.

Святар зазначыў, што працы працягнуцца, пакуль будзе дазваляць надвор’е. Ідзецца пра тое, каб паспець накрыць дах да наступлення халадоў.

Усяго на гэты момант на рэканструкцыю даху сабрана прыкладна 1 045 000 рублёў, для завяршэння рэканструкцыі даху не хапае 3яшчэ 00 тысяч рублёў.

Прычыны пажару ў Будслаўскім касцёле да гэтай пары не высветленыя.

юл