Беларуская Служба

Генпрокуратура ўтойвае выканаўцаў забойства Рамана Бандарэнкі

24.09.2021 20:28
BYPOL назваў прозвішчы верагодных забойцаў мінчука.
Раман Бандарэнкафота з сацсетак

Каманда незалежных следчых вярнулася яшчэ раз да расследавання аднаго з забойстваў, учыненых карнікамі дыктатара Лукашэнкі, якое ўзрушыла ўсю краіну сваім цынізмам і подласцю - забойства Рамана Бандарэнка 11 лістапада 2020 года.

- Першым, хто застасаваў фізічны гвалт да Рамана быў Дзмітры Шакута, другім падазраваным ёсць баец САХР старэйшы прапаршчык Яўген Ціманоўскі.

У расследаванні сказана, што яшчэ байцы САХР-у маглі нанесці смяротныя траўмы Раману Бандарэнку з-за якіх ён памёр у ноч з 11 на 12 лістапада.

- Кола падазраваных безумоўна трэба ўнесці ўсе астатнія бацы СОБРу, у службовым аўтобусе якіх Раман правёў больш за 20 хвілін. Гэта старэйшы групы капітан Сяргей Сарман, кіроўца Сяргей Анцювееў, а таксама прапаршчыкі Алег Буйкевіч ды Раман Савенка.

BYPOL нагадаў, што ні адно злачынства рэжыму Лукашэнкі ня будзе забыта, а ўсе злачынцы рана ці позна будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

- Безумоўна, што смерць Рамана Бандарэнкі на сумленні асабіста дыктатара ды ягоных служак.

юл