Беларуская Служба

У Польшчы прайшлі акцыі ў падтрымку Анджэя Пачобута

26.09.2021 07:59
Журналіста ды актывіста Саюза палякаў Беларусі незаконна арыштавалі і трымаюць паўгода за кратамі лукашэнкаўскія ўлады.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://www.racyja.com/

У Беластоку каля помніку Ежы Папялушку прайшла акцыя салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анджалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

У Варшаве партрэт беларускага палітвязня Андрэя Пачобута з’явіўся на культавым хмарачосе — Палацы навукі і культуры. Журналіст «Газеты Выборчай» ужо паўгода за кратамі.

Журналіст з Гродна, які працуе на тэлеканале TVP Polonia, Ян Роман сказаў Польскаму радыё, што Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі за сваю прафесійную і грамадскую дзейнасць.

- Анджэй Пачобут сядзіць у турме як журналіст, які заўсёды казаў праўду. Таксама як грамадскі актывіст, адзін з лідараў Саюза палякаў Беларусі.

«Ніякія памілаванні мне не патрэбныя. Звяртацца ці прасіцца я не збіраюся. Нават калі будуць ціснуць. Па такіх справах, як мая, падобныя паводзіны былі б амаральнымі і нягоднымі памяці герояў Арміі Краёвай», — пісаў нядаўна на волю Анджэй Пачобут.

юл