Падчас затрымання паэта, празаіка і барда Анатоля Кудласевіча сілавікі разграмілі яго кватэру ў Мінску. Паводле сына Кудласевіча, на падлозе былі раскіданыя рэчы, зніклі два ноўтбукі, мабільны тэлефон, лекі і асабістыя рэчы.
Пазней стала вядома, што Анатоля Кудласевіча затрымалі і аштрафавалі на 2 тыс. 900 рублёў за нацыянальны беларускі сцяг у акне кватэры. Анатоль Кудласевіч мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, якую выказвае ў тым ліку і ў сваіх песнях.
Летась бард быў у камандзе Сяргея Ціханоўскага, у тым ліку ўдзельнічаў з ім у паездках па Беларусі.
вс