Беларуская Служба

За каментары ў інтэрнэце, датычныя загінулага афіцэра КДБ, затрымалі 51 чалавека

01.10.2021 08:27
Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

Па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні за каментары ў інтэрнэце пра загінулага 28 верасня ў Мінску афіцэра КДБ. За два апошнія дні верасня арыштаваны 51 чалавек, паведамляюць праваабаронцы вечарам у чацвер. Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Затрыманні адбываліся ў межах крымінальнага артыкулу аб абразе прадстаўніка ўлады і распальванні сацыяльнай варожасці.

Людзей затрымлівалі ў Мінску і рэгіёнах.

вс