Сілавыя структуры сталі сістэматворнымі элементамі лукашэнкаўскай дзяржавы Указам Аляксандра Лукашэнкі 18 кастрычніка намеснікам прэзідыума акадэміі навук Беларусі прызначаны Алег Чарнышоў – чалавек, які ніяк не звязаны з навукай, былы камандзір спецпадраздзялення «Альфа» КДБ.
Яшчэ адзін сілавік, генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка прызначаны міністрам юстыцыі. Сяргей Хаменка таксама не мае профільнай адукацыі – ён вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Маскве.
Апошнія кадравыя прызначэнні Лукашэнкі ярка сведчаць аб тым, што замест прафесіяналаў для дыктатуры патрэбныя людзі, якія будуць змагацца з праціўнікамі рэжыму і забяспечваць палітычную лаяльнасць.
Святаслаў Бруйко