Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння вышэйшага дзяржаўнага савету так званай «саюзнай дзяржавы» падпісаў дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады».
Паводле афіцыйных СМІ, мерапрыемства праводзілася ў рэжыме відэаканферэнцыі, дакумент папярэдне «завізаваў» прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Удакладняецца, што ў аснову палажэнняў дамовы пакладзены пакет з 28 саюзных праграмаў, якія стануць «трамплінам для паглыблення інтэграцыі».
Акрамя таго, Пуцін і Лукашэнка зацвердзілі ваенную дактрыну саюзнай дзяржавы, а таксама абмеркавалі прапанову аб агульнай сымболіцы.
паводле svaboda.org/эж