Беларуская Служба

Палітзняволеную Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву дзявяты раз арыштавалі на 15 содняў

05.11.2021 17:22
Яе муж Сяргей таксама чакае суда.
 -
Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупенічфота: Вясна

У судзе Ленінскага раёну палітзняволенай Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай у дзявяты раз прысудзілі чарговыя содні – гэтым разам 15. Такі вырак вынесла суддзя Анастасія Ачалава па ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
Агулам дзяўчына атрымала 126 содняў арышту, перадае Белсат.

Мужа Анастасіі Сяргея Крупеніча таксама будуць зноў судзіць. Сёння ён павінен быў выйсці на волю, але яго «перазатрымалі».

Паводле праваабаронцаў, гэтыя арышты ім прысудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы – спасылкі на розныя каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», якія яны перасылалі адзін аднаму.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі мужа і жонку пасля сёмага суда над імі.

ав

Дзяўчына не выйшла на волю пасля 111 сутак арышту

04.11.2021 17:03
Яе судзілі 8 раз запар – за экстрэмізм у асабістай перапісцы з мужам.