Беларуская Служба

Лукашэнка анансаваў перадачу ўлады

13.11.2021 17:11
Лукашэнка хоча «узаконіць» УНС і «на гэтыя пазіцыі адвесці цяперашняе пакаленне», а «маладзейшае пакаленне» увесці ва ўрад і на пасаду прэзідэнта.
Здымак мае ілюстрацыйны характар Screenshot z Youtube

Узурпатар улады ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і перадаць яму важныя паўнамоцтвы. Пра гэта ён паведаміў у інтэвію аднаму з расійскіх СМІ. Лукашэнка кажа, што трэба «узаконіць» УНС і «на гэтыя пазіцыі адвесці цяперашняе пакаленне», а «маладзейшае пакаленне» увесці ва ўрад і на пасаду прэзідэнта.

Паўнамоцтвы ВНС пакуль не вызначаныя, але Лукашэнка хоча перадаць сходу фарміраванне Канстытуцыйнага суда, прызначэнне старшыні Вярхоўнага суда, пытанні абвяшчэння вайны і міру, імпічменту, адпраўкі вайскоўцаў за межы Беларусі, фарміраванне Цэнтральнай выбарчай камісіі і іншае.

Рэферэндум па зменах у Канстытуцыю запланаваны на люты 2022 года. Але нават праект новага Асноўнага Закону яшчэ не падрыхтаваны. 

Паводле nashaniva.com/zerkalo.io/эж

Лукашэнка ня мае, што прапанаваць беларусам

11.02.2021 16:11
Усебеларускі народны сход, што ладзіць дыктатар паказаў, што Беларусь чакае толькі дэградацыя, калі ў краіне не зменіцца ўлада.

Падгол: Мяркую, што мы ўбачым калектыўнае ўкленчанне чыноўнікаў з заклікам да Лукашэнкі ўзначаліць УСН

02.10.2021 09:11
Агляд падзеяў тыдня ад Уладзіміра Падгола – «Паміж радкоў».