Беларуская Служба

Пасля 15 сутак арышту не выйшлі на волю Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка

14.11.2021 09:37
Паводле праваабаронцаў, за кратамі знаходзіцца каля 30 супрацоўнікаў незалежных СМІ.
Ірына Слаўнікава і Аляксандр Лойка Крыніца: Аляксандр Лойка / Facebook

Іх павінны былі выпусціць сёння ноччу, але гэтага не адбылося. Чаму – не вядома. Відаць, сужэнцаў перазатрымалі па новай.

Ірыну і Аляксандра затрымалі ў ноч на 30 кастрычніка ў менскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Праз тры дні іх асудзілі на 15 содняў арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі», паведамляе belsat.eu.

Падчас суда Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і не далі забраць багаж. Ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго.

Камера на Акрэсціна, дзе знаходзілася Ірына і яшчэ дзевяць жанчын абвяшчалі галадоўку з-за ціску і катаванняў.

Паводле праваабаронцаў, за кратамі знаходзіцца каля 30 супрацоўнікаў незалежных СМІ. Агулам у Беларусі ўжо 843 палітычных вязні. 

эж

Журналіст Зміцер Лупач: Статус «экстрэміста» успрымаю як выдатную адзнаку нашай працы

07.11.2021 18:56
 Праз сваю прафесійную дзейнасць за кратамі знаходзяцца каля 30 супрацоўнікаў незалежных беларускіх СМІ.

Затрымалі вакаліста мазырскага гурту «Ня Варта»

13.11.2021 19:35
3 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем».