Беларуская Служба

Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі некалькі дывізіёнаў расійскіх «Іскандэраў»

14.11.2021 11:08
Па яго словах, у беларускага войска добрае і высокадакладнае ўзбраенне, але новая тэхніка ад Расіі не зашкодзіць.
Parada wojskowa w Moskwie
Parada wojskowa w MoskwiePAP/EPA/HOST PHOTO AGENCY / RIA NOVOST

Аляксандр Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі некалькі дывізіёнаў аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» на заходнім і паўднёвым кірунках. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса «Национальная оборона» Ігару Каротчанку, перадае euroradio.

Па яго словах, у беларускага войска добрае і высокадакладнае ўзбраенне, але новая тэхніка ад Расіі не зашкодзіць.

Пра «Іскандэры» ды іншую вайсковую тэхніку ён заявіў так: «Мне трэба некалькі дывізіёнаў на заходнім, на паўднёвым кірунку, хай стаяць. Гэта 500 кіламетраў, наш »Паланэз« – да 300. Мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і «Точку» задзейнічаць, і «Бук-МБ». Вельмі важная зараз мабільнасць, таму мы стварылі машыны на МЗКЦ, бронемашыны, восем-дзевяць чалавек экіпаж, як БТР. Таму вы не хвалюйцеся, мы сваю ролю тут згуляем».

эж

У. Падгол пра падзеі тыдня: расійскія бамбавікі ў беларускім небе, Лукашэнка пагражае перакрыць газ Еўропе

12.11.2021 15:53
У небе над РБ пачалі лётаць расійскія бамбавікі з ядзернай зброяй на борце.