Беларуская Служба

Лукашэнка: «цалкам магчыма», што беларусы з чыстага сэрца дапамагалі мігрантам перабрацца ў Польшчу

19.11.2021 16:47
У інтэрв’ю BBC ён цалкам адмаўляе, што мігрантаў у Беларусь запрасілі.
  BBC   ,     .
У інтэрв’ю BBC ён цалкам адмаўляе, што мігрантаў у Беларусь запрасілі.крыніца: https://www.belta.by/


У інтэрв'ю BBC Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт мігранцкага крызісу і ролі Беларусі ў ім: «Я думаю, што гэта цалкам магчыма. Мы славяне. У нас ёсць сэрцы. Нашы войскі ведаюць, што мігранты ідуць у Германію».

«Можа быць, хтосьці ім дапамог. Я нават не буду разглядаць гэта».

Аднак ён адмаўляе запрашэнне тысяч, дзеля правакацыі памежнага крызісу.

«Я сказаў ім, што не збіраюся затрымліваць мігрантаў на мяжы, трымаць іх на мяжы, і калі яны будуць прыязджаць далей, я ўсё роўна не буду іх спыняць, таму што яны не прыязджаюць у маю краіну, а едуць да вас», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю карэспандэнту BBC, з якім сустрэўся ў Прэзідэнцкім палацы.

яс