Беларуская Служба

НАУ: «Мы разумеем, што Лукашэнка можа размаўляць толькі з людзьмі, якія знаходзяцца ў турме»

22.11.2021 10:11
Лукашэнка не будзе размаўляць з апазіцыяй, якая за мяжой, такі мэсыдж  перадала у эфіры АНТ Наталля Эйсмант.
Арцём Праскаловічracyja.com

Лукашэнка не будзе размаўляць з апазіцыяй, якая за мяжой, такі мэсідж перадала ў эфіры АНТ Наталля Эйсмант.

«Мы разумеем, што Лукашэнка можа размаўляць толькі з людзьмі, якія знаходзяцца ў турме», пракаментаваў нам юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Праскаловіч.

-Ён ужо гэта дэманстраваў. Можа ён збіраецца яшчэ раз з'ездзіць да Вікатара Бабарыкі, да Марыі Калеснікавай, да Максіма Знака і размаўляць з імі ў турме. Але які гэта можа быць дыялог, калі людзі пазбаўленыя волі, людзі праходзяць пра катаванні. Калі гэта будзе намінальны дыялог з карманнай апазіцыяй, якую ён спрабуе стварыць, усім будзе зразумела, што гэта не шлях да пераменаў унутры Беларусі.

18 лістапада прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заклікаў да дыялогу паміж беларускімі ўладамі і апазіцыяй.

яс