Беларуская Служба

Сілавыя структуру рэжыму Лукашэнкі хочуць яшчэ больш «заціснуць гайкі»

25.11.2021 08:40
Кіраўнік ГУБАЗІК назваў некалькі заканадаўчых ініцыятыў, якія ўжо распрацоўваюцца.
.
.radyjo.net/Я.Смялоўская

Начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын расказаў выданню Mlyn.by аб заканадаўчых ініцыятывах, у распрацоўцы якіх удзельнічае. Прапануюць:

- Пазбаўляць грамадзянства Беларусі людзей, вінаватых ва ўчыненні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці альбо прычыненні цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
- Устанавіць безумоўную адміністрацыйную адказнасць за падпіску на інтэрнэт-рэсурсы з экстрэмісцкімі матэрыяламі.
- Увесці агульную канфіскацыю маёмасці ў людзей, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і прызнаныя вінаватымі па рашэнні суда.

Па першай прапанове Паршын пакуль не сказаў, якіх злачынстваў гэта датычыцца. А па чатах статыстыка такая: у 2021 годзе па запыце МУС матэрыялы 125 тэлеграм-каналаў і чатаў прызнаны экстрэмісцкімі, устаноўлены 120 іх уладальнікаў і адміністратараў. Пасля гэтага, кажа Паршын, ад каналаў адпісаліся 250 тысяч чалавек.

Казімір Шчадковіч, Мінск