Беларуская Служба

З Мінска выляцеў сёмы эвакуацыйны самалёт

07.12.2021 14:22
З Мінска выляцеў сёмы эвакуацыйны самалётhttps://t.me/MinskNationalAirport/785

На рэйс Мінск — Эрбіль зарэгістравана 417 пасажыраў.

На сёмы эвакуацыйны рэйс з Мінска ў Эрбіль у Іраку зарэгістраваліся 417 чалавек, у тым ліку двое дзяцей да двух гадоў, паведамляе Нацыянальны аэрапорт "Мінск".

Boeing 747-400 Iraqi Airways выляцеў з Нацыянальнага аэрапорта ў Мінску а 14.07.

А тым часам крыніцы Белсату даслалі відэа з самалёта ў Ірак.

«Сёння 7 снежня, мы ў Беларусі, аэрапорт Мінск. Мы спазналі ціск і нас дэпартуюць прымусова. Мы ў самалёце Iraqi Airways і мы ляцім у Ірак», – кажа чалавек на відэа.

яс