Беларуская Служба

Францыя збіраецца прапанаваць Грэцыі перадаць знішчальнікі Украіне

24.04.2026 08:12
Паводле грэчаскіх і французскіх СМІ, Парыж прапануе замяніць Грэцыі парк знішчальнікаў новымі самалётамі і перадаць украінскай арміі тыя, што ўжо выкарыстоўваюцца. 
Ілюстрацыйнае фотаImage by Thierry Bad from Pixabay/CC0

Чакаецца, што Францыя прадставіць Грэцыі прапанову адносна ваеннай падтрымкі Украіны. Паводле грэчаскіх і французскіх СМІ, Парыж прапануе замяніць Грэцыі парк знішчальнікаў новымі самалётамі і перадаць украінскай арміі тыя, што ўжо выкарыстоўваюцца. Прапанову прадставіць мае прэзідэнт Эмануэль Макрон падчас свайго двухдзённага візіту ў Афіны, які пачынаецца 24-га красавіка.

Паведамляецца, што французская прапанова тычыцца прыблізна сарака самалётаў Mirage, некаторыя з якіх ужо выведзеныя з эксплуатацыі. У абмен французскі бок прапануе падобную колькасць больш сучасных знішчальнікаў Rafale па зніжанай цане.

Падрабязнасці магчымага абмену, як чакаецца, будуць абмеркаваны падчас сустрэчы паміж прэзідэнтам Францыі і грэчаскімі ўладамі. Гэты сцэнар дазволіць Грэцыі мадэрнізаваць свае ваенна-паветраныя сілы. Адначасова Украіна атрымае дадатковыя баявыя самалёты, неабходныя ў вайне з Расіяй.

Французская прапанова зʼяўляецца часткай усё больш цеснага ваеннага супрацоўніцтва паміж Парыжам і Афінамі. Падчас свайго візіту прэзідэнт Макрон, як чакаецца, абвесціць аб падаўжэнні і паглыбленні франка-грэчаскага абароннага пагаднення. Магчыма ён таксама абмяркуе продаж французскіх падводных лодак Грэцыі.

ПР/юл