У Мінску сёння пачынаецца суд над палітзняволенымі музыкамі з гурта IRDORATH Уладзімірам і Надзеяй Калач.
Працэс пачнецца ў 10:30 у судзе Савецкага раёна (суддзя — Аляксандр Якунчыхін).
Музыкаў абвінавачваюць у "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Так ацэньваюцца іх музычныя выступы падчас масавых вулічных шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года. За кратамі музыкі ўжо чатыры месяцы, яны знаходзяцца ў СІЗА № 1 па Валадарскага. Іх затрымалі ў жніўні гэтага года на лецішчы пад Мінскам.
29 кастрычніка да трох гадоў "хіміі" асудзілі музыку Дзмітрыя Шыманскага. Ён пасля гэтага змог выехаць з Беларусі.
"Еўрарадыё" / вх