Таццяну Батура зноў арыштавалі за «дробнае хулігаства» і працягваюць ёй пагражаць. У карцары яна пяць дзён трымала галадоўку
Пасля 30 сутак арышту не выйшла на волю 32-гадовая Таццяна Батура, якую затрымалі 15 лістапада перад судом над палітзняволенай Вольгай Залатар.
15 снежня сваякі чакалі Таццяну пад Акрэсціна больш за дзве гадзіны, але потым стала вядома, што яе перавезлі ў Фрунзенскі РУУС. Там маці паведамілі, што дзяўчына здзейсніла "правапарушэнне", таму на яе склалі чарговы пратакол.
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна прайшло чарговае судзілішча. Справу разглядала Юлія Блізнюк, якая была гатовая пачаць разгляд справы без адваката.
Блізнюк адхіліла шэсць хадайніцтаў абароны, у тым ліку тое, што Таццяну ўжо ў трэці раз не азнаёмілі з матэрыяламі справы, а абвінавачанні супраць яе сфальсіфікаваныя сілавікамі. Вынік “суда” – чарговыя 15 сутак арышту
Лукашысты пагражаюць Таццяне, што будуць трымаць яе на Акрэсціна некалькі месяцаў, бо ім вельмі не спадабалася, што праваабаронцам трапілі аўдыёзапісы затрымання Таццяны 15 лістапада.
На падставе гэтых матэрыялаў Праваабарончы цэнтр «Вясна» назваў арышт незаконным, парушэннем правоў жанчыны.
юл