Беларуская Служба

Затрымалі гаспадара бел-чырвона-белай хаты Анатоля Каханчыка

20.12.2021 15:51
Яму пагражалі крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе яе, паведамляе «Вясна».
Анатоль Каханчык фота Вясны

Жыхар Полацка Анатоль Каханчык быў затрыманы, калі прыйшоў па позве ў міліцыю. Па папярэдняй інфармацыі, ён трымае сухую галадоўку.

Нагадаем, раней Анатолю пагражалі крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе сваю хату:

– Мяне выклікалі, калі я сядзеў, да следчага. Следчы паказаў мне стос папер, сказаў, што рыхтуецца супраць мяне крымінальная справа за злоснае хуліганства, калі я не перафарбую сваю хату. Я сказаў, што ледзь толькі вы распачняце крымінальную справу або адміністратыўную, я ў той самы дзень і ў тую самую гадзіну пішу заяву на сухую галадоўку.

ав/Вясна