Беларуская Служба

Улады намераны 2022 год аб'явіць «Годам гістарычнай памяці»

31.12.2021 14:30
Улады бяруць пад кантроль гістарычную памяць, а дакладней той яе варыянт, які прызнаны ідэалагічна правільным.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/Vik Y

У Беларусі 2022 год аб'явяць «Годам гістарычнай памяці». Аляксандр Лукашэнка паабяцаў падпісаць адпаведны ўказ 31 снежня. Якія ў сувязі з гэтым варта чакаць новаўвядзенні, пакуль невядома - піша Еўрарадыё.

Улады бяруць пад кантроль гістарычную памяць, а дакладней той яе варыянт, які прызнаны ідэалагічна правільным. Іншадумства ў гэтым пытанні не прадугледжана.

2021 год у нашай краіне быў абʼяўлены «Годам народнага адзінства». Але нешта пайшло не так. У краіне колькасць палітвязняў набліжаецца да тысячы, «зачышчаная» грамадзянская супольнасць, адбываюцца звальненні на прадпрыемствах, арганізацыях толькі за подпісы, пастаўленыя «не за тых» кандыдатаў на выбарах, беларусы працягваюць зʼязджаць за мяжу, а статыстыку па колькасці пенсіянераў, па смяротнасці засакрэцілі. Да адзінства далёка.

нг