Беларуская Служба

З 1-га студзеня пачынае дзейнічаць забарона на імпарт у Беларусь прадуктаў з "недружалюбных краін"

01.01.2022 13:21
Улады абяцаюць, што змогуць замяніць заходнія тавары беларускімі або аналагамі з краін, якія не ўводзілі санкцыяў.
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

З 1-га студзеня пачынае дзейнічаць прадуктовае эмбарга супраць заходніх краін, што ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Пад забаронай прадукцыя з краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі і Ірландыі, Швейцарыі і Чарнагорыі. Цікава, што хоць Сербія і падтрымала ЕС у санкцыйным ціску, яе прадукцыю беларускія ўлады ў адказ блакіраваць не будуць.

Забараняецца імпарт у Беларусь:

мяса (ялавічына, свініна, свойская птушка);
субпрадукты, тлушчы, каўбасы, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў;
малако і малочная прадукцыя;
садавіна, гародніна і арэхі;
кандытарскія вырабы;
соль.

Спіс не вычарпальны, бо маецца пазнака «і іншыя прадукты». Улады абяцаюць, што змогуць замяніць заходнія тавары беларускімі або аналагамі з краін, якія не ўводзілі санкцыяў, таксама прадугледжваюцца квоты для пэўных пастаўшчыкоў. Пакуль незразумела, ці трапяць пад забарону прадукты еўрапейскіх брэндаў, якія вырабляюцца, напрыклад, у Расіі.

яс/Наша Ніва