Першы этап – з 1-га студзеня на 1 1,1 рубля падаражэюць усе паслугі, апроч ацяплення. Аплата камуналкі за тыповую двухпакаёўку, дзе жывуць тры чалавекі, вырасце прыблізна на пяць долараў у месяц. Наступнае падаражэнне чакаецца з 1-га чэрвеня – на 3,04 рубля павысяць тарыфы на цяпло, электраэнергію, газ, які выкарыстоўваюць на ацяпленне.
З новага года павялічваюцца таксама тарыфы на электраэнергію, прыкладна на 11%. За інтэрнэт і званкі за мяжу са стацыянарнага тэлефона таксама прыйдзецца плаціць больш, «Белтэлекам» павышае стаўкі прыкладна на 5%.
яс/Наша Ніва