Пра гэта паведаміў кіраўнік прававых праграм Маскоўскай Хельсінскай групы Раман Кісялёў у сваім тэлеграм-канале.
«Па-першае, мы знайшлі Дзіму Падлобнікава, ён усё яшчэ ў Расіі, у СІЗА-4. А па-другое, мы атрымалі 39 правіла Еўрапейскага суда аб часовых мерах — суд забараніў выдачу да 31 студзеня! Спрабуем да ўсіх дагрукацца, каб улады былі ў курсе, і яго не вывезлі да гэтай даты», — напісаў праваабаронца.
У жніўні 2020 года Падлобнікаў выходзіў на акцыі пратэсту ў Жлобіне. 9 жніўня яго затрымалі і адпусцілі праз 3 дні. Пазней ён з'ехаў на заробкі ў Расію, дзе яго затрымалі ў ліпені.
У Беларусі ён падазраецца адразу па двух артыкулах: артыкуле 342 ч. 1 і артыкуле 364 (гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да міліцыянера).
яс