Цягам года беларускія ўдады штодзённа працягвалі «барацьбу» з беларусамі і беларускамі, якія да гэтага часу выказваюць незадаволенасць дзеяннямі ўлады.
Па інфармацыі Валанцёрскай службы «Вясны», колькасць затрыманых у 2021 годзе гэта 1944 жанчыны, 3997 мужчыны і 19 няпоўнагадовыя. Беларускія суддзі за мінулы год вынеслі 3211 судовых рашэнняў.
З 1 студзеня 2021 года па «палітычных артыкулах» аштрафавалі мінімум 828 чалавек на агульную суму 1 мільён 42 тысячы і 318 рублёў (прыкладна 409 тысяч долараў).
Арыштамі суддзі пакаралі мінімум 2 107 чалавек. Агулам у ізалятарах беларусы адбылі 32 125 сутак (амаль 89 гадоў на ўсіх).
Па дадзеных «Вясны», за год з 3211 адміністрацыйных справаў за недаказанасцю віны спынілі толькі 13.
Акрамя гэтага, праваабаронцы налічылі 6 443 затрыманні ў мінулым годзе.
яс