Беларуская Служба

У Беларусі 969 палітвязняў, з іх 8 -грамадзяне Расіі

02.01.2022 08:45
Сямёра расіян ужо асуджаныя – агулам ім прысудзілі 36,5 года калоніі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnefot. Policja

Па стане на 1 студзеня ў Беларусі налічваецца 969 палітвязняў. Сярод іх восем чалавек маюць грамадзянства Расіі, – паведамляе ПЦ «Вясна».

Сямёра расіян ужо асуджаныя – агулам ім прысудзілі 36,5 года калоніі. Яшчэ адна справа – Сафіі Сапега – перададзена пракурору для накіравання ў суд: дзяўчыне пагражае да 6 гадоў зняволення.

Грамадзяне Расіі ў беларускіх турмах гэта:

• Дзмітрый Папоў
• Ягор Дуднікаў
• Аляксандр Геджадзэ
• Андрэй Новікаў
• Ігар Капанайка
• Ірына Вікхольм
• Яўген Пятроў
• Сафія Сапега

яс