Беларуская Служба

У Беларусі працягваюць з'яўляцца новыя палітвязні

02.01.2022 09:27
Сярод іх віцяблянін Аляксандр Васін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

Суд палічыў, што Аляксандр Васін у сацсеткі «Аднакласнікі» 15 траўня 2020 года пакінуў абразлівы каментар пад фотавыявай міліцыянта.

Віцябляніна асудзілі на паўтары гады «хіміі». Цяпер Аляксандр Васін
знаходзіцца ў Папраўчай установе адкрытага тыпу № 55 горада Менска.

Праваабарончым цэнтрам «Вясна» палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 969
чалавек.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск