Беларуская Служба

Сілавікі пачалі дапытваць дзяцей

02.01.2022 12:45
Гэта абсалютна незаконная і фашыстоўская практыка, кажуць праваабаронцы.
Ілюстрацыйны здымакPortraitor/Pixabay.com/CC0

У Беларусі ў школы пачалі прыходзіць сілавікі, яны выклікаюць дзяцей на допыты, распытваючы пра тое, ці бацькі хадзілі на маршы пратэсту, ці дома ёсць бела-чырвона-белая сімволіка. Гэта не адзінкавыя выпадкі, паведамляюць з Беларусі.

- Прыходзяць аператыўнікі ці КДБ-шнікі ды выклікаюць дзяцей 2-3 класаў на размову, дзе задаюць пытанні пра бацькоў, ці тыя хадзілі на мітынгі, а ў дома ёсць бела-чырвона-белая сімволіка.

Гэта абсалютна незаконная практыка. Яна будзе толькі нарастаць, кажа праваабаронца з цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў.

- Гэта абсалютна незаконная практыка. Любая размова прадстаўнікоў дзяржаўных службаў з дзіцёнкам магчыма толькі ў прысутнасці і з дазволу бацькоў. Толькі тады, калі дзіцёнак нешта зрабіў, а не бацькі яго зрабілі. Гэта супярэчыць Канстытуцыі. Зараз абсалютная фашыстоўская дзяржава.

Гэта не першы выпадак ціску на бацькоў праз дзяцей.

юл