Беларуская Служба

18 чалавек у дзень арыштоўвалі ў Беларусі па палітычных матывах

02.01.2022 13:36
Праваабаронцы «Вясны» падсумавалі статыстыку затрыманняў беларусаў па «палітычных артыкулах» за 2021 год.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube

Каля 39,5 тысяч затрыманняў зафіксавалі праваабаронцы ў Беларусі цягам 2020-2021 гадоў. Больш за 33 тысячы чалавек былі затрыманыя па палітычных матывах у 2020 годзе і амаль 6,5 тысяч у 2021-м. За мінулы год толькі па адміністратыўных справах па «палітычных артыкулах» суддзі навыпісвалі 35 942 базавых велічыняў штрафаў. Гэта 1 042 318 рублёў (прыкладна $ 409 тысяч).

Арыштамі суддзі пакаралі мінімум 2 107 чалавек, агулам у ізалятарах яны адбылі 32 125 сутак (амаль 89 гадоў на ўсіх). Паводле дадзеных «Вясны», за год з 3211 адміністрацыйных спраў за недаказанасцю віны спынілі толькі 13.

юл