Новы год пачаўся з забойства беларуса сілавікамі, завіла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл. У гэтай справе няма і не можа быць ніякай палітычнай падаплёкі. На аўтобусным прыпынку супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць 27-гадовага Змітра Усхопава. З РАУС яго прывезлі ў шпіталь ужо ў стане комы. Нават Следчы камітэт пацвердзіў, што міліцыя стасавала фізічную сілу. Гэта чарговы неапраўданы гвалт, дзе ўжо цяпер сілавікі спрабуюць замятаць сляды, напісала Святлана Ціханоўская.
- Пакуль інфармацыя не зʼявілася ў незалежных СМІ, дзяржаўныя хлусілі пра тое, што па зводцы МУС навагодняя ноч прайшла без здарэнняў. Беспакаранасць спараджае гвалт. Да гэтага часу ні адзін сілавік не панёс адказнасці за свае злачынствы. Сілавікам дазвалялі рабіць што заўгодна з «палітычнымі» (і нават заахвочвалі за гэта). Цяпер такія паводзіны яны лічаць нормай у адносінах да беларусаў – не толькі пратэстоўцаў, але і ўсіх наогул.
юл