Беларуская Служба

За 11 месяцаў Беларусь страціла 4500 малых фірм

03.01.2022 08:12
Колькасць кампаній малога бізнесу скарацілася ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Ілюстрацыйны здымакPhotosbychalo/Pixabay.com/CC0

2021 працягнуў негатыўную тэндэнцыю крызіснага 2020-га. З 1 студзеня па 1 снежня колькасць арганізацый малога бізнесу скарацілася на 4,5 тысячы - са 102,2 да 97,5 тысяч адзінак. У 2020-м годзе за 11 месяцаў колькасць малых кампаній зменшылася са 104,5 да 102,5 тысяч. Атрымліваецца, што адносна цяжкага для беларусаў 2020 года тэмпы знікання малога бізнесу ў 2021 годзе значна павялічыліся.

Таксама падае доля малога бізнесу ў напаўненні казны. Калі ў 2020-м па выніках 11 месяцаў малыя кампаніі забяспечылі 26,3% даходных паступленняў, то за такі ж перыяд у 2021-м - ужо 24,8%.

Па беларускай методыцы да малых арганізацый адносяцца кампаніі, у якіх працуюць ад 16 да 100 чалавек. Мікрабізнес як юрыдычная асоба прадстаўлены кампаніямі з персаналам ад 1 да 15 чалавек.

Банкі24/юл